Слонімскі вінзавод плануе скараціць 50 работнікаў



Адміністрацыя Слонімскага вінзавода да Новага года плануе скараціць 50 чалавек. Ужо звольненыя з прадпрыемства пенсіянеры. А з тымі рабочымі, у якіх скончыўся працоўны кантракт, яго не працягваюць.

vinzavod

У чацвер, 27 лістапада, работнікаў вінзавода “папрасілі” напісаць заявы на адпачынак з 1 па 8 снежня за свой кошт. І работнікі пішуць такія заявы, бо баяцца застацца без працы, тым болей, што ў Слоніме яе не так і лёгка знайсці.

Усе гэтыя скарачэнні звязаны найперш з пагаршэннем эканамічнай сітуацыі на прадпрыемстве. Склады завода запоўненыя прадукцыяй, а рэалізацыя яе па краіне ідзе вельмі марудна і цяжка.

 Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім