Прэм’ер Літвы: Менску, магчыма, не ўдасца завяршыць праект БелАЭС



Літва спадзяецца, што Рэспубліцы Беларусь не ўдасца канчаткова рэалізаваць праект Беларускай АЭС у Астраўцы (БелАЭС), заявіў літоўскі прэм’ер Саўлюс Скверняліс. Ён спадзяецца, што рашэнні гэтага ўрада і парламента Літвы, якія закрываюць паступленне электраэнергіі з гэтай АЭС у Літву, стануць гарантыяй таго, што праект ператворыцца ў эканамічна нявыгадны.

Літва абяцае блакаваць імпарт электраэнергіі з БелАЭС. Аднак іншыя краіны Еўропы пакуль не падтрымалі прапанову Літвы аб больш шырокім байкоце.

Літва з’яўляецца галоўным крытыкам будаўніцтва станцыі ў 50 км ад Вільні і ў мінулым годзе прызнала БелАЭС небяспечнай, што яна ўяўляе пагрозу для нацыянальнай бяспекі, навакольнага асяроддзя і здароўя грамадства.

delfi.lt

Фота БелаПАН