Архіўныя фота: Дзяды 1990 года на месцы расстрэлаў ў Парку Чалюскінцаў



У інтэрнеце з’явіліся архіўныя фотаздымкі https://vytoki.net/?photo=00024713. Менск 1990 год, Дзяды – усталяванне памятнага знаку па расстраляных ў Парку Чалюскінцаў, фота Уладзіміра Сапагова (1952-2012).   

На фотаздымку сярод удзельнікаў акцыі Сяргей Навумчык, Уладзімір Арлоў,  Таццяна Пашывалава. 

Паэтка і грамадская дзяячка Антаніна Хатэнка. 

Парк Чалюскінцаў – адно з месцаў масавых расстрэлаў пры СССР у Менску,  але цяпер мала пра гэта гавораць. У 1990 годзе там быў усталяваны памятны знак. 

Беларускае Радыё Рацыя