Аб’яднанне “Наша школа” ў Гайнаўскім белліцэі



“Ладзіць мерапрыемствы ў карысць школьнай грамадскасці” – гэта адна з мэтаў дзейнасці аб’яднання “Нашая школа”. Арганізацыя функцыянуе з 2012 года пры Комплексе школ з беларускай мовай навучання ў Гайнаўцы. Падрабязней пра мэты аб’яднання расказвае яго старшыня Янка Карчэўскі:

– Стараемся арганізаваць у нашай школе розныя культурныя, спартыўныя і забаўляльныя мерапрыемствы не толькі для нашых вучняў, але і для жыхароў усёй Гайнаўкі. Адна са статутных мэтаў арганізацыі – падтрымка і развіццё беларускай культуры.

Аб’яднанне “Нашая школа” выступіла арганізатарам “Пікніка з беларусам” і “Мастацкіх сустрэчаў школьнікаў” – мерапрыемстваў, якія сёлета прайшлі ў Гайнаўцы.

Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота stnaszaszkola.wordpress.com