„Скай Флай Трэвел” ануляваў усе туры пасля 6 ліпеня



Беларускі тураператар „Скай Флай Трэвел” паведаміў партнёрам пра немагчымасць выканання сваіх абавязальніцтваў па забраніраваных раней турах.

„Намі былі зроблены ўсемагчымыя меры для захавання адпачынку турыстаў на адмененых рэйсах. Але ў сувязі з абставінамі, якія склаліся, мы вымушаны ануляваць усе забраніраваныя заяўкі з вылетам у перыяд з 6 ліпеня і далей. Па ануляваных браняваннях будзе праведзена 100-працэнтнае вяртанне грашовых сродкаў. Пра парадак і тэрміны вяртання мы паведамім дадаткова не пазней за 6 ліпеня. Пры неабходнасці наземнае абслугоўванне можа быць захавана. Для гэтага неабходна адправіць запыт на пошту [email protected] з указаннем нумара браніравання – для разліку наземнага абслугоўвання. Прыносім свае шчырыя прабачэнні за ўзнікшыя нязручнасці ў сітуацыі, якая склалася”, – паведаміў тураператар у рассылцы сваім партнёрам.

Тураператар выйшаў на рынак у жніўні 2017 года і працяглы час меў уласныя чартары на егіпецкім кірунку.

ej.by