Фотапраект Марыны Бацюковай, прысвечаны нацыянальнай ідэнтычнасці
5 ліпеня ў сталічным Палацы мастацтва адбылося адкрыццё аўтарскага праекта вядомага беларускага фатографа Марыны Бацюковай. Праект прысвечаны пытанню фармавання нацыянальнай ідэнтычнасці.
Аўтар звяртаецца да людзей, якія фарміруюць сёння культурную прастору Беларусі і ўсіх, хто ставіцца да тэмы неабыякава. У залах „Палаца мастацтва” і галерэі „Арт-Беларусь” разгарнулася выстава, якая складаецца з серый „Рызомы. Мы”, „Рызомы. Горад”, „7Я” і „Петрыкор”, аўдыёвізуальнай і інтэрактыўнай часткі. Гледачам прапануюць стаць сааўтарамі праекта і сказаць сваё важнае слова. Для гэтага ў зале падрыхтаваны спецыяльны набор літар.
Фота Таццяны Козік