Старажытныя скарбы на выставе ў Гародні



Гарадзенскі Новы замак стаў месцам, дзе адкрылася выстава старажытных скарбаў пад пазвай „Хтосці губляе – хтосці знаходзіць”. У экспазіцыі прадстаўлены манетныя скарбы, прадметы ўжытку і дакументы – усё тое, што жыхары Беларусі ад самай старажытнасці да сярэдзіны ХХ стагоддзя хавалі ў якасці скарбаў.

Пра асаблівасці выставы распавядае загадчык аддзела найноўшай гісторыі Гарадзенскага гісторыка-археалагічнага музея Андрэй Вашкевіч:

– Шмат унікальных рэчаў, гэта не толькі срэбра і золата. Гэта ў першую чаргу археалагічныя знаходкі самых розных эпохаў. Гэта і старажытная зброя, гэта сельскагаспадарчыя прылады. Тое, што было каштоўнае для людзей у часы Сярэднявечча. Гэта рэчавыя скарбы, гэта значыць рэчы ўжо з ХХ стагоддзя, якія належылі розным шляхецкім сем’ям. Але асноўную частку экспазіцыі складаюць манетныя скарбы XVI-XVIII стагоддзя.

На думку кіраўніка Беларускага нумізматычнага таварыства Віктара Какарэкі, гэтая выстава – вялікая праца для будучага вывучэння краязнаўцаў:

– Яна першая, якая за апошні час паказвае скарбы знойдзеныя на Гарадзеншчыне. Гэта вельмі цікава з пункту гледжання краязнаўства таму, што ахоплівае ўвесь наш рэгіён. Там не толькі манеты, у нас разуменне скарб – павінны манеты быць. Ёсць і ўнікальныя рэчы, скажам Нямцэвіча, кубак вельмі прыгожы. Там ёсць прывезены з Менска вельмі вялікі 13-кілаграмовы скарб у якім прадстаўлены і георгіеўскія крыжы і ўзнагароды.

Экспазіцыя выставы скарбаў ў Гародні будзе працаваць да пачатку восені.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня