Беларусы за паўгода прадалі валюты больш, чым купілі



У студзені—чэрвені 2018 года насельніцтва прадало на 797 млн долараў больш замежнай валюты, чым купіла, сведчаць даныя Нацбанка.

У першым паўгоддзі насельніцтва купіла замежнай валюты на 3,68 млрд долараў, прадало 4,47 млрд долараў. За аналагічны перыяд 2017 года насельніцтва купіла замежнай валюты на 2,83 млрд долараў, а прадало 3,96 млрд долараў.

Такім чынам, у студзені—чэрвені 2018 года ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года насельніцтва павялічыла куплю замежнай валюты на 30%, а продаж — на 12,9%.

У сувязі з апераджальным ростам попыту на замежную валюту насельніцтва знізіла чысты продаж замежнай валюты з 1133,7 млн долараў у першым паўгоддзі 2017 года да 797 млн долараў у студзені—чэрвені 2018-га. Такім чынам, насельніцтва паменшыла чысты продаж замежнай валюты ў студзені—чэрвені 2018 года на 29,7% у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам.

У 2018 годзе Нацыянальны банк замежную валюту, якую выкупляў у насельніцтва, накіроўваў на пагашэнне даўгоў перад камерцыйнымі банкамі. Паводле звестак рэгулятара, за мінулы год доўг Нацбанку перад камерцыйнымі банкамі скараціўся прыкладна на 800 млн долараў і ў пачатку 2018 года рэгулятар заставаўся павінен камерцыйным банкам каля 1,5 млрд долараў.

БелаПАН