У Іспаніі на забегу з быкамі паранены 9 чалавек
У час забегу з быкамі ў горадзе Памплона (Іспанія) дзевяць чалавек атрымалі траўмы, паведамляе іспанскае інфармацыйнае агенцтва EFE.
Адзначаецца, што ўсе пацярпелыя былі шпіталізаваны.
Забег з’яўляецца галоўным мерапрыемствам штогадовага фестывалю Сан-Фермін у гонар нябеснага заступніка правінцыі Навара. У забегу могуць прыняць удзел як мясцовыя жыхары, так і турысты.
Фестываль Сан-Ферміна ў Памплоне праходзіць па 14 ліпеня. У час фестывалю пройдуць сотні розных шэсцяў, паказаў, канцэртаў і дзіцячых свят.