Уздоўж падзеленай Беларусі. Друйскі кляштар айцоў марыян
Друйскі кляштар айцоў марыян дзейнічаў у Друі ў 1923—39 г. Заснаваны па ініцыятыве віленскага біскупа і генерала ордэна марыян Ю. Матулевіча і паводле рэскрыптаў папы Пія XI ад 23.7 і 10.8.1923. Арганізацыя дзейнасці кляштара была даручана ксяндзу Андрэю Цікоту, які восенню 1921 выязджаў у Амерыку збіраць сродкі на адкрыццё беларускага кляштара, у 1923 пачаў дзейнасць у Друі. Значную ролю ў адкрыцці кляштара адыгралі грашовыя ахвяраванні княгіні Магдалены Радзівіл. Размяшчаўся ў памяшканнях былога бернардзінскага кляштара.
Партрэт заснавальніка манастыра ў Друі – айца-марыяніна Андрэя Цікоты. Знаходзіцца ў каталіцкім кляштары ў Друі.
Магіла айца марыяніна Луцыяна Паўліка, які ў савецкі час займаўся падпольнай рэлігійнай дзейнасцю.
Фотакопія здымка айца Кударэўскага. Вярнуўшыся з лагероў выдаваў сябе за вар’ята, каб пазбегнуць далейшага пераследу.
Айцец-марыянін Вадзім Мізір расказвае пра дзейнасць братоў ордэна ў Росіцы.
Мемарыяльная дошка айцу Чэславу Сіповічу ў Друйскім касцеле. Заснаваў у Лондане беларускі Марыянскі Дом і асяродак, які назваў “Новай Друяй”.
Калідор былога кляштара.
Партрэты айцоў-марыянаў на сценах калідора кляштара.
Паштовыя маркі ІІ Рэчы Паспалітай, якія засталіся ў спадчыну ад айца Кударэўскага.
Паштовыя пячаткі з Рыма і Друі часоў ІІ Рэчы Паспалітай. Спадчына айца Кударэўскага.
Айцы-марыяне вялі перапіску з усім светам. Паштоўка з Рыма, напісаная беларускай лацінкай.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Уля Шубзда, Ганна Шарэнда, Беларускае Радыё Рацыя