„Жыццё ў поўным колеры” ў цэнтры Гародні



Унікальная фотавыстава пад назвай „Жыццё ў поўным колеры” адкрылася ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні. Выстава паказвае гісторыі пра звычайных людзей, якія сваёй актыўнасцю і справамі робяць жыццё ў сваім горадзе лепшым. 

Стварылі выставу дзевяць гарадзенцаў, якія вучыліся ў Аляксандра Саенкі і Іллі Гелея, як расказваць гісторыі і даносіць людзям свае ідэі з дапамогай фотаапаратаў. 

Пра выставу распавядае яе куратар Ілля Гілей:

– Праект цікавы тым, што яго падрыхтавалі дзевяць фатографаў-аматараў, некаторыя з якіх маюць стаж фатаграфіі менш за год. Вынік, якога яны дасягнулі за два месяцы адукацыйнага курсу, кажа сам за сябе. Выстава выглядае цэласнай, усе тэмы раскрыты і фотаздымкі адказваюць тым патрабаванням, якія мы з Аляксандрам Саенкам ставілі перад імі першапачаткова.

Для гарадзенскай журналісткі Марысі Харэвіч гэта выстава стала шанцам паказаць жыццё стваральнікаў этнакрамы „Цудоўня”:

– Я ўдзельнічала ў фотакурсе Аляксандра Саенкі і Іллі Гілея. Тэма маёй гісторыі першапачаткова называлася „Людзі, якім не ўсё роўна”. Сыходзячы з гэтага я абірала герояў сваёй гісторыі. Урэшце імі стала сям’я гарадзенцаў Андруся і Надзейкі Несцяровіч. Гэта сям’я, якая першая ў Гародні адкрыла этнакраму, якая дагэтуль карыстаецца вялікім попытам. Застаецца адзіная ўнікальная ў сваім родзе месца, дзе можна набыць аўтэнтычныя рамесныя рэчы.

На адкрыццё выставы прыйшлі аўтары працаў ды іх героі, а таксама вялікая колькасць фотамайстроў. Выстава будзе працаваць да 16 ліпеня.

[Not a valid template]

Беларускае радыё Рацыя, Гародня