Падарожжа з Жыгамонтам. Вёска Нагародавічы



Вёска Нагародавічы, што ў Дзятлаўскім раёне Гарадзенскай вобласці, — радзіма многіх славутых людзей. У пачатку XVII стагоддзя вёска была ўласнасцю мітрапаліта Іосіфа Руцкага. Беларускія гісторыкі мяркуюць, што менавіта Іосіф Руцкі збудаваў у вёсцы драўляную царкву святога Мікалая, якая захавалася па сённяшні дзень.

У 1807 годзе ў Нагародавічах нарадзіўся Вінцэнт Дмахоўскі, які прыняў удзел у паўстанні 1831 года, а пасля стаў знакамітым мастаком. А ў другой палове XIX стагоддзя тут жыў сын Вінцэнта Дмахоўскага — Уладзіслаў Дмахоўскі, які таксама быў мастаком і паўстанцам. У Нагародавічах неаднойчы гасцяваў Адам Міцкевіч, і сёння завітаць у гэтую вёску будзе цікава кожнаму падарожніку.