Справа 1940 г. “Былая Польшча” вачыма НКВД: фашысты, трацкісты, манархісты і бандыты Булак-Балаховіча…
Аднымі з першых крокаў савецкай улады на польскіх абшарах, акупаваных у 1939 годзе, сталі масавыя арышты усіх ворагаў – рэальных, патэнцыйных ці ўяўных. Ворагаў арыштоўвалі паводле адмысловых шматтомных спісаў, якія складаліся ў НКВД папярэдне.
Аднак чэкісты наарыштоўвалі ў Польшчы так багата контрэвалюцыянераў, шпегаў, эксплуататараў, антысаветчыкаў і проста падазронага элемента, што не заўсёды маглі разабрацца, хто з іх “белапаляк”, хто “трацкіст”, хто “балаховец”, а хто і ўвогуле “фашыст”. Да таго ж, некаторыя, асабліва падступныя ворагі, здолелі ўцячы ад справядлівай помсты савецкіх вызваліцеляў.
Так у дапамогу чэкістам была выдадзена процьма рэкамендацый, інструкцый і даведнікаў.
* * *
Напачатку 1940 года ўсе тэрытарыяльныя органы НКВД БССР і УССР атрымалі чарговы дапаможнік…
СОВЕРШЕННО СЕКРЕТНО
1-й специальный отдел НКВД
КРАТКИЙ ОБЗОР
политических, военно-фашистских, националистических, молодежных и белогвардейских партий и организаций бывшей Польши
Составлен по агентурным и следственным материалов оперативных отделов УГБ НКВД
(…)
У дапаможніку ажно на 72 старонках падрабязна пералічваюцца не толькі палітычныя партыі, саюзы і рухі, але й грамадскія суполкі і нацыянальныя зямляцтвы. Нават павярхоўны аналіз гэтых старонак міжволі наводзіць на думку: Польшча да 1939 года была гэткім асяродкам сусветнага ліха…
Из справочника НКВД
(…)
Польскому официальному фашизму не удалось создать массовой централизованной фашистской партии, наподобие Италии или Германии. Это объясняется относительной слабостью финансового капитала, играющего в польской экономическо-общественной жизни гораздо меньшую роль, чем в высокоразвитых капиталистических государствах.
Вместо этого Пилсудским был создан блок разных общественно-политических группировок, известный под именем Беспартийного Блока (…) В феврале 1937 г. на месте распущенного Б. Б. был создан “ОЗОН”, как правящая партия польского фашизма (…)
Надалей ідзе падрабязны пералік “фашыстаў”, які падаем мовай чэкісцкага арыгіналу:
Из справочника НКВД
(…)
1.“Звёнзек зводны польски» /профессиональный польский союз/ — З. З. П. Объединение фашистских рабочих союзов (…)
2.“Звёнзек стржелецкий” /Стрелковый союз/. Военизированная общественная организация, субсидируемая правительством. Главная цель союза – военное обучение и содействие государственной власти в деле укрепления режима (…)
3.“П. О. В” /”Польская организация войскова”/ — польская военная организация. Широкая и влиятельная организация пилсудчиков. (…) Для поддержания своей власти “ПОВ” не отступает перед террористическими актами.
(…)
Polska Organizacja Wojskowa, пра якую ідзе гаворка, фактычна спыніла існаванне ў 1922 годзе. Ці ведалі пра гэта складальнікі энкавэдэшнага дапаможніка? Безумоўна, так. Але ж ад 1935 па 1938 год па цалкам сфальшаваных “справах Польскай Арганізацыі Вайсковай” была засуджана процьма людзей, прытым большасць нават не этнічных палякаў, а ўраджэнцаў Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны. І таму не згадаць у энкавэдэшным даведніку пра “ваенізаваную арганізацыю пілсудчыкаў” было немагчыма – як, зрэшты, і пра “тэрарыстычныя акты”.
Згадваецца і князь Януш Радзівіл; ён, калі верыць НКВД, уваходзіў у “Звёнзек обороны Крэсув Всходніх” – “надзвычай антысавецкую арганізацыю”.
На момант, калі даведнік быў складзены і разасланы па тэрытарыяльных структурах НКВД, Януша Францішка Ксаверыя Радзівіла ўжо арыштавалі, дапыталі незлічоную колькасць разоў і этапавалі на Лубянку, дзе яго асабіста дапытываў Лаўрэнцій Берыя. Радзівіла вінавацілі і ў прыналежнасці да эксплуататарскіх класаў, і ў “рэакцыйнасці палітычных поглядаў”, і нават у “шпегунстве на карысць белапанскай Польшчы”, аднак ніякіх абвінавачванняў у прыналежнасці да антысавецкага “Звёнзку обороны Крэсув Всходніх” князю так і не высунулі.
Але найбольш цікавае ў даведніку (прынамсі, для нас) – усё, што тычыцца Станіслава Булак-Балаховіча.
Из справочника НКВД
(…)
“Союз бывших военных»
Этот союз объединял в основном участников армии БУЛАК-БАЛАХОВИЧА. Он существовал почти целиком на содержании 2 Отдела польского главного штаба, но по некоторым данным пользовался также поддержкой американских религиозных сект.
В последнее время в Союз бывших военных принимаются также не только лица, служившие в армии БУЛАК-БАЛАХОВИЧА, но и все те, кто может представить рекомендации двух членов союза.
Членские взносы уплачиваются только теми участниками союза, которые материально обеспечены, остальные не платили ничего или даже получали пособие из кассы союза. По заданиям политической полиции, члены союза вели широкую работу по открытой пропаганде против СССР.
Участники банд БУЛАК-БАЛАХОВИЧА в количестве нескольких сот человек содержались в Беловежской пуще, сохраняя боевую готовность с тем, чтобы в любую минуту можно было использовать их как для подавления выступления масс, так и переброски на территорию СССР.
(…)
Большую частку паплечнікаў Станіслава Булак-Балаховіча, аднак, да 1940 года ўжо арыштавалі, і толькі некаторым пашэнціла ўцячы за мяжу. У 1945 годзе ацалелыя балахоўцы, паверыўшы савецкім абяцанкам, павярнуліся ў СССР падчас кампаніі “рэпатрыацыі”, але неўзабаве былі арыштаваныя і выпраўленыя ў канцлагеры.
Што тычыцца астатніх “пілсудчыкаў”, а таксама “трацкістаў”, “манархістаў”, “рэакцыянераў” і іншых “фашыстаў”, то да 1941 года абсалютную іх большасць выявілі і пакаралі: каго турэмнымі тэрмінамі, а каго і “вышэйшай мерай рэвалюцыйнага правасуддзя”…
З наступнай перадачы вы дазнаецеся, як і нашто чэкісты таемна чыталі лісты савецкіх дзетак.
Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны
Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 13, вопіс 1, адзінка захавання 218