Падляшскія службы ліквідавалі лясную вытворчасць самагону
Супрацоўнікі мытна-падатковай службы з Беластока ліквідавалі вытворчасць самагону, якая дзейнічала ў ваколіцах Гарадка. Знойдзена 120 літраў нелегальнага алкаголю і апаратура для яго вытворчасці. Кажа прэс-сакратар Мытнай управы ў Беластоку – Мацей Чарнэцкі:
– Супрацоўнікі мытна-падатковай службы выявілі ў лясным комплексе паблізу Гарадка вытворчасць самагону. Кантраляваў вытворчасць нелегальнага алкаголю 32-гадовы жыхар гміны Гарадок, для якога з’яўленне функцыянераў было нечаканасцю. На месцы супрацоўнікі мытна-падатковай службы знайшлі ўсё, што неабходна для вытворчасці самагону. Акрамя гэтага, яны канфіскавалі 120 літраў гатовага алкаголю.
Супраць самагоншчыка пачатая мытна-падатковая справа.
Нелегальны алкаголь – канфіскаваны, як і апаратура для яго вытворчасці. Мужчыну чакае суд, яму пагражае штраф у высокім памеры. Падляшскія службы папярэджваюць пра небяспеку ўжывання нелегальнага алкаголю, пры вытворчасці якога можа выкарыстоўвацца тэхнічны спірт.
Яна Запольская, Беларускае Радыё Рацыя
Фота podlaskie.kas.gov.pl