Цэны ў прамысловасці выраслі на 0,5%, у будаўніцтве – на 0,7%



Цэны вытворцаў прамысловай прадукцыі ў чэрвені 2018 года ў параўнанні з маем выраслі на 0,7%, са снежнем 2017 года — на 3,4%, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

На інвестыцыйныя тавары цэны павысіліся на 0,2 і 2,7% адпаведна, на прамежкавыя тавары — на 0,8 і 3,6%, спажывецкія — на 0,2 і 1,8%.

Цэны вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыі ў чэрвені ў параўнанні з маем знізіліся на 1,5%, са снежнем 2017 года — выраслі на 1,5%, у тым ліку ў раслінаводстве — знізіліся на 3,4% і выраслі на 2,7% адпаведна, жывёлагадоўлі — знізіліся на 0,9% і выраслі на 1,1%.

У чэрвені 2018 года цэны ў будаўнічай галіне ў параўнанні з маем выраслі на 2%, са снежнем 2017 года — на 5%. На будаўніча-мантажныя работы цэны выраслі на 3 і 7% адпаведна, на машыны і абсталяванне — знізіліся на 0,3% і на 1,6%. Іншыя работы і выдаткі падаражэлі на 5,6% і на 11,7% адпаведна.

Тарыфы на перавозку грузаў усімі відамі транспарту ў чэрвені 2018 года ў параўнанні з маем знізіліся на 0,1%, са снежнем 2017 гады — выраслі на 4,2%, на паслугі сувязі для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў — не змяніліся ў параўнанні з маем і выраслі на 2,8% да снежня.

Як паведамлялася, спажывецкія цэны ў чэрвені 2018 года выраслі ў параўнанні з маем на 0,4%, са снежнем 2017-га — на 2,9%, з чэрвенем 2017-га — на 4,1%.

belapan.by