У Беларусі з’явілася магчымасць анлайн-пераводаў на карты замежных банкаў



ААТ „Прыёрбанк” першым з беларускіх банкаў прапанаваў кліентам ажыццяўленне анлайн-пераводаў на карты замежных банкаў.

Як паведамілі ў прэс-службе банка, дадзеная магчымасць адпраўляць грошы на карткі замежных банкаў у 42 краіны. Перавод можна здзейсніць праз інтэрнэт-банк або мабільную праграму з любой карткі „Прыёрбанка”, незалежна ад плацежнай сістэмы. Атрымаць іх могуць уладальнікі картак Visa або MasterCard, выпушчаных банкамі краін СНД і Еўропы.

Для здзяйснення пераводу дастаткова ведаць нумар карткі, імя і прозвішча атрымальніка і быць карыстальнікам інтэрнэт-банка або мабільнай праграмы. Перавод грошай ажыццяўляецца ў анлайн-рэжыме праз меню „На карту замежнага банка”.

У месяц можна перавесці не больш за 4.500 беларускіх рублёў, а сума адной аперацыі абмежаваная 900 рублямі. Зараз камісія складае 1,2% ад сумы аперацыі плюс 1,5 рубля. Плата за перавод разлічваецца аўтаматычна і адлюстроўваецца на экране ў момант здзяйснення пераводу.

„Беларускі рынак чакаў перамен у гэтай сферы. Для насельніцтва новы сэрвіс стане альтэрнатывай міжнародным сістэмам грашовых пераводаў. Беларусы ўжо даўно атрымліваюць пераводы на свае карткі з-за мяжы, а цяпер могуць і самі пераводзіць грошы ў анлайн-рэжыме сваякам і сябрам, якія жывуць за мяжой”, — адзначылі ў „Прыёрбанку”.

БелаПАН