Жыццё ў Дрысе. Жыццё ў Верхнядзвінску.



Дрыса (Дрыза, Дрызен) упершыню ўпамінаецца ў 1386 г. Горад узнік на месцы, дзе рака Дрыса ўпадае ў Дзвіну і мае старадаўнюю гісторыю. Пра гэта сведчыць багатая колькасць гарадзішчаў і курганныя могілкі бронзавага і жалезных вякоў. У часы барацьбы ВКЛ і РП з Лівонскім ордэнам горад быў на самай мяжы. Каб стрымліваць ворага быў пабудаваны замак (14-16 ст.). Да нашага часу замак не захаваўся.

Пасля Рыжскай мірнай дамовы горад апынуўся на савецкім баку. У савецкія часы назва Дрыса падалася незусім прыгожай і горад быў перайменаваны ў  Верхнядзвінск (1962 г.). Сучасная прамысловасць раёна прадстаўляюць каля 10 прадпрыемстваў. Найбольш вядомым з’яўляецца “Верхнядзвінскі масласырзавод”, дзе выпускаюць сыр “Альгерд”. Верхнядзвінск з’яўляецца чыгуначным вузлом, які спалучае Полацк-Даўгаўпілс.

Бігосава – маленькі гарадок у Верхнядзвінскім раёне і  чыгуначны вузел. Горад узнік ў 1866 г. пры будаўніцтве Рыга-Арлоўскай чыгункі. Праз Бігосаўскі чыгуначны вузел едзе шмат людзей, у тым ліку і вядомых: латышскі пісьменнік Ян Райніс, спявак Леанід Сабінаў.

Схема баеў падчас савецка-польскай вайны 4-7 ліпеня 1920 г.

Мапа і схемы барацьбы з польскім бокам. 1921-1939 гг.

Адзін з ДАКаў, пабудаваных у 1938-м г., дзеля ўмацання заходняй лініі. Сучасны выгляд.

Мясцовы краязнаўца Бубала Антон.

Пагоня – афіцыйны герб горада.

У Верхнядзвінку на адной з машын.

Камень “Вуха Одзіна”, знаходзіцца на тэрыторыі гісторыка-краязнаўчага музея.

Чыгуначны вакзал у Бігосаве, помнік архітэктуры ў стылі мадэрн. 1924-1926 гг. Мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. (Вярхнядзвінскі р-н Віцебская вобл.)

Мемарыяльная шыльда Герою Савецкага Саюза Лаўрыновічу Эдуарду Віктаравічу. Вісіць на будынку вакзала ў Бігосаве.

Уля Шубзда, Ганна Шарэнда, Беларускае Радыё Рацыя

* * *

Краязнаўча-турыстычную перадачу «Уздоўж падзеленай Беларусі» слухайце на нашых хвалях ў 11:20 і 21:35 па польскім часе, па беларускім на гадзіну пазней. З 09 па 27 ліпеня ў кожны будзённы дзень. 30.07 – завяршальная перадача.