Пляж па вуліцы Караткевіча



На пляжы ў Воршы па вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча супрацоўнік міліцыі на беразе Дняпра падыйшоў да падлеткаў і сказаў, каб не лаяліся матам,  сказаў, што за гэта штрафуюць, а таксама сказаў, каб яны не палівалі адзін аднаго брудам (у прамым сэнсе – не кідаліся гразёй) і памылі спіны.

На наступны дзень на беразе супрацоўнікаў міліцыі ўжо не было, і пад пляжным грыбком выпівалі жанчына ў белым, мужчына ў белым і мужчына ў чорным спартовым касцюме з лампасамі.

Мужчына ў чорным сказаў:

– Хочаш забірай яе сабе. 

Мужчына ў белым сказаў:

– Забяру. 

Мужчына ў чорным сыйшоў. 

– Жыць з табой буду, а е… ся не буду, – сказала жанчына. 

А  ў іх бок ужо накіроўваліся два ратавальнікі і малы руды сабачка – ён асірацеў некалі –  гаспадар памёр і яго забралі з вёскі ў горад.

Шумелі пад ветрам ліпы 1914 года пасадкі, пад імі любіў у свой час выпіваць Уладзімір Караткевіч з сябрамі, якія прыязджалі да яго з Менску. 

Беларускае Радыё РАЦЫЯ