Апошнія тры гады сталі самымі цёплымі ў гісторыі метэаназіранняў



Апошнія тры гады з-за змянення клімату сталі самымі цёплымі ў гісторыі метэаназіранняў, што стварае небяспеку браку вады. Аб гэтым заявіла першы намеснік генеральнага сакратара ААН Аміна Махамед, выступаючы на пасяджэнні Савета Бяспекі па рызыках, звязаных з кліматычнымі змяненнямі.

Паводле яе слоў, у 2018 годзе Сусветная метэаралагічная арганізацыя пацвердзіла, што 2015, 2016 і 2017 гады былі самымі цёплымі ў гісторыі. Узровень канцэнтрацыі вуглякіслага газу ў атмасферы прадаўжае расці.

Аміна Махамед адзначыла, што буйныя краіны могуць быць уцягнуты ў канфлікты з-за кліматычных змяненняў. Прадстаўнік ААН сказала, што наступствы трансфармацыі клімату праяўляюцца па-рознаму. „Гэта ўключае страту сродкаў існавання, няхватку прадуктаў харчавання і рызыкі для запасаў прыродных рэсурсаў. Многае з гэтага становіцца прыкметным толькі з цягам часу”, – сказала яна.

Аміна Махамед прывяла ў прыклад праблему імклівага скарачэння памераў возера Чад, басейн якога з’яўляецца важнейшай крыніцай водных рэсурсаў у Афрыцы. Згортванне вытворчасці з-за зніжэння ўзроўню вады ў возеры прывяло да страты рабочых месц. „Хуткае змяншэнне аб’ёму вады ў возеры Чад на 90 працэнтаў з 1960-х гадоў прывяло да эканамічнай дэградацыі і адсутнасці бяспекі для 45 млн чалавек”, – сказала яна.

belta.by