Відэатрансляцыя з „Басовішча” на нашым сайце



29 Фестываль музыкі маладой Беларусі „БАСовішча-2018” пройдзе 20-21 ліпеня ў Гарадку каля Беластока. Ужо вядома, што на гарадоцкай сцэне зайграюць: Крамбамбуля, Neuro Dubel, :B:N:, Разбітае Сэрца Пацана, НагУаль і Петля Пристрастия, ILO&friends, Колір, Snop Snoŭ, Eryk i Ja, МЦ2 MorkvoЦвет, Will’N’Ska, Ostrov, Lao Che, Błękitny nosorożec.

 

Прамая трансляцыя з „БАСОВІШЧА-2018” на хвалях ФМ толькі на Беларускім Радыё Рацыя. Сёлета ўжо трэці раз раз будзе весціся жывая відэатрансляцыя, якую можна будзе паглядзець толькі на нашым сайце.

 

У пятніцу і суботу (20-21 ліпеня) трансляцыя пачнецца а 19:05 паводле беларускага часу і працягнецца да выступу апошняга гурта.

Апрача музычнай часткі, прадугледжаны забаўляльныя мерапрыемствы ў гэтак званым БАСмежжы. А непадалёк ад намётавага мястэчка можна будзе купіць беларускія брэнды. У суботу а 12.00 у зоне БАСмежжа тэатр Чрэво пакажа свой спектакль „Казкі по-своему” з удзелам Яанны Троц.

 

Для гледачоў-наведвальнікаў фестываль бясплатны!

 

* * *

Відэа з мінулагодняга фестывалю “БАСовішча” прадэманструе вам цудоўную атмасферу гэтага свята музыкі маладой Беларусі.