Уладзімір Макей 19 ліпеня наведае з рабочым візітам Латвію



Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей 19 ліпеня наведае з рабочым візітам Латвію.

Як паведамляе прэс-служба латвійскага знешнепалітычнага ведамства, запланаваная сустрэча Макея з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам, а таксама з прэм’ер-міністрам Марысам Куінскісам і намеснікам старшыні сейма Гундарам Даўдзе. Праграмай візіту прадугледжанае наведванне некалькіх прадпрыемстваў.

Падчас сустрэч плануецца абмеркаваць двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і Латвіяй, у тым ліку супрацоўніцтва ў сферы эканомікі, транспарту і транзіту, памежнага супрацоўніцтва, адукацыі, навукі і культуры, а таксама адносіны Беларусі з Еўрасаюзам і рэгіянальныя праблемы.

belapan.by

Фота votpusk.ru