Дэбіторская завінавачанасць арганізацый вырасла на 12,5%



З пачатку 2018 года пратэрмінаваная дэбіторская завінавачанасць арганізацый вырасла на 12,5% і на 1 чэрвеня склала 7 млрд 942,5 млн рублёў (за травень зафіксаванае зніжэнне на 0,7%), паведаміў Белстат.

Знешняя пратэрмінаваная дэбіторская завінавачанасць з пачатку года павялічылася на 7,7% да 966,5 млн рублёў. За травень яна павялічылася на 0,2%.

У цэлым знешняя дэбіторская завінавачанасць за пяць месяцаў вырасла на 6,9% да 8 млрд 747,6 млн рублёў, за травень — на 4,4%.

Дэбіторская завінавачанасць на 1 чэрвеня склала 36 млрд 371,5 млн рублёў, або на 8,6% больш у параўнанні з 1 студзеня бягучага года, і на 2,6% больш, чым на 1 траўня.

Пратэрмінаваная крэдыторская завінавачанасць з пачатку года павялічылася на 4,8% і склала 7 млрд 573,9 млн рублёў, з 1 мая гэты паказчык знізіўся на 1,6%.

Знешняя пратэрмінаваная крэдыторская завінавачанасць з 1 студзеня знізілася на 5,6% да 951 млн рублёў, за май 2018 года — на 7,5%.

У цэлым знешняя крэдыторская завінавачанасць з пачатку бягучага года знізілася на 2,1% (да 9 млрд 826,1 млн), за травень — на 0,3%.

Крэдыторская завінавачанасць на 1 чэрвеня 2018 года склала 46 млрд 251,8 млн рублёў, або на 1,6% больш, чым на 1 студзеня, і на 2,5% больш у параўнанні з паказчыкам на 1 траўня.

Пратэрмінаваная завінавачанасць па крэдытах і пазыках арганізацый (без уліку мікраарганізацый і малых пазаведамасных арганізацый) да 1 чэрвеня дасягнула 2 млрд 504,2 млн рублёў. З пачатку года яна вырасла на 4%, за май — знізілася на 0,3%.

У цэлым завінавачанасць па крэдытах і пазыках на 1 чэрвеня склала 68 млрд 803,3 млн рублёў — на 4% больш, чым на 1 студзеня, і на 0,3% менш у параўнанні з паказчыкам на 1 траўня.

На думку незалежных экспертаў, ураду варта знайсці выхад з заганнага круга даўгоў арганізацый: крэдыторская і дэбіторская завінавачанасць расце па ланцужку, гэтыя працэсы моцна ўзаемазвязаныя, нейкай арганізацыі яны прыносяць рост выручкі і прыбытак, нейкай — страты і спусташэнне. Але рабіць гэта варта вельмі асцярожна, таму што ад простага спісання даўгоў могуць пацярпець у першую чаргу фінансавыя арганізацыі і сама банкаўская сістэма, падкрэсліваюць эканамісты.

belapan.by