Чэшская Прага ўзгадвае падзеі 1968 года
У сталіцы Чэшскай рэспублікі Празе пачаліся мерапрыемствы, што прысвечаны падзеям, якія адбыліся 50 гадоў таму. Мне як турысту удалося ўбачыць гэта ўсё ў пачатку ліпеня 2018 года.
У жніўні 1968 году пад час аперацыі “Дунай” была уведзена групоўка войскаў Савецкага Саюзу і краін Варшаўскай дамовы. Савецкія вайскоўцы разам з жаўнерамі Польскай Народнай Рэспублікі, савецка –венгерска- балгарская групоўка войскаў, войскі з прасавецкай ГДР.
Папярэднічала падзеям уводу войскаў вялікая колькасць антысавецкіх падзеяў, якія называюць цяпер “Пражскай вясною”. Гэты перыяд антысавецкіх настрояў у грамадстве тагачаснай чэхаславацкай дзяржавы пачаўся з абвяшчэннем Дубчэкам “сацыялізу з чалавечым аблічам” яшчэ ў студзені 1968 года. Першы сакратар Камуністычнай партыі Чэхаславаччыны Аляксандр Дубчэк 5 студзеня абвясціў, што у краіне пачынаюцца рэформы звязаныя з пашырэннем правоў і свабодаў грамадзянаў і дэцэнтралізацыі улады ў краін.
Сучасная Прага мае вялікую колькасць месцаў звязаных з тымі падзеямі. На вуліцах горада можна заўважыць перасоўныя выставы, што распавядаюць пра тыя падзеі, Помнікі пра антысавецкае змаганне ужо цяпер упрыгожаны кветкамі. А ў самым цэнтры гораду у Пражскім Малым градзе на помніку, які мае назву мемарыял ахвярам камунізму вялікая колькасць кветак і пастаянныя экскурсіі, што на розных мовах апавядаюць пра падзеі 1968 года.
У музеі камунізму, што недалёка ад Вацлаўскай плошчы адчынілася вялікая выстава прысвечана падзеям 50 гадовай даўніны.
Але асноўныя мерапрыемствы звязаныя з 50 гадовым ўводам войскаў чакаюць Прагу ў жніўні 2018 году. Раю наведаць чэшскую сталіцу ў другой палове жніўня і ўбачыць на вуліцах гораду цікавыя гістарычныя падзеі.
Андрэй Мялешка, Гародня-Прага-Гародня