Чароўная сіла гістарычных эўфемiзмаў



У студзені 1986 года здавалі гісторыю КПСС на філфаку БДУ.

4 чалавекі сядзелі рыхтавалі пытанні (у тым ліку і я) – адна дзяўчына родам з Моталя адказвала. дэкан Воўк спытаў – куды дзеўся цар пасля рэвалюцыі.  – Зверглі. – Зверглі і што пасля? – Зверглі і ўсё… – А куды ён дзеўся?… У выніку выкладчык даведаўся, што ўся група не ведае пра лёс цара. А група даведалася, што адбылося з царом пасля таго, як яго „зверглі”. 

Непапулярная гэтая тэма была ў 1970-ыя, калі мы навучаліся ў школе. 

А цёця мая расказвала, якая ў школе вучылася ў 60-ыя, што ў школе ім не распавядалі пра расстрэл царскай сям’і, але на гістфаку БДУ гэта пытанне са студэнтамі абмяркоўвалася ў тым ліку:

„За што дзяцей?” Тлумачылася так: „Калчак наступаў, каб яны не сталі штандрам наступлення і не працягнулі пасля дынастыю!

Беларускае Радыё РАЦЫЯ