Выстава памяці народнага мастака Гаўрыіла Вашчанкі
Выбітнаму мастаку Гаўрыілу Вашчанку гэтымі днямі споўнілася б 90 гадоў.
На адкрыцці выставы твораў мэтра ў сталічным “Палацы мастацтва” прамаўляе сын мастака Канстанцін Вашчанка:
– Вызначыцца вельмі цяжка. Ёсць працы, якія проста люблю, без іх не магу, бо гэта памяць. Гэта, напрыклад, партрэт маёй прапрапрапрабабкі, якая пражыла 118 гадоў і памерла, калі мне было гадоў 5-6. Яна яшчэ памятала прыгоннае права. Гэта і партрэт маці, што на постарах да выставы. Яна выхавала бацьку, таму ён заўсёды спасылаўся на яе.
Творы Гаўрыіла Вашчанкі захоўваюцца ў беларускіх музеях, у прыватных зборах, у сям’і мастака. У дні юбілею выставы ягоных твораў экспануюцца ў розных выставачных залах нашай краіны.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара