У Польшчы вырасце грашовая сацыяльная дапамога
Грашовая сацыяльная дапамога ў Польшчы падвысіцца, паведаміла віцэ-міністр па справах сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Эльжбета Баяноўска. Паводле яе, максімальная сума пастаяннай грашовай дапамогі вырасце да 645 злотых (150 еўра).
Зменіцца таксама крытэрый даходу, які дае права на атрыманне сацыяльнай дапамогі. У выпадку адзінокіх людзей ён падвысіцца да 701 злотага (больш за 163 еўра) з цяперашніх 634 злотых (амаль 147,5 еўра). У сваю чаргу ў выпадку сем’яў да 528 злотых (амаль 123 еўра) з цяперашніх 514 злотых (119,5 еўра) на чальца сям’і.
Новыя правілы па выдзяленні грашовай сацыяльнай дапамогі ўступяць у сілу з 1 кастрычніка бягучага года.
Міністр Баяноўска дадала таксама, што ў мінулым годзе дзякуючы паляпшэнню сітуацыі на рынку працы і ажыццяўленню праграмы дапамогі „Сям’я 500 Плюс” на 17% знізілася колькасць людзей, якія карыстаюцца грашовай сацыяльнай дапамогай у Польшчы.
Паводле radyjo.net