Ва Украіне масава падрабляюць прадукты беларускай вытворчасці



Значная частка падробак небяспечная для жыцця і здароўя.

Пра фальсіфікат беларускіх харчоў паведамляе інфармацыйная агенцыя УНІАН.

Лідарам падробак стала сметанковае масла, пазначанае, як «беларускае», але насамрэч падпольна вырабленае ў Палтаўскай, Івана-Франкоўскай і Тэрнопальскай абласцях. Пры гэтым афармленне абгортак кантрафактных прадуктаў вельмі нагадвае арыгінальнае. Штрых-код «481» таксама адпавядае Беларусі.

Эканамісты падлічылі, што пачак масла ва Украіне не можа каштаваць танней за 30 грыўняў, то бок 1 еўра. У той жа час нібыта «беларускае масла» прадаецца па 18-20 грыўняў. Прычына нізкага кошту ў тым, што фальсіфікаты практычна не месцяць малака: замест яго выкарыстоўваюцца тлушчы, фарбавальнікі і кансерванты. Чысты прыбытак, які атрымліваюць вытворцы, сягае да 300 % ад укладзеных у падробкі сродкаў.

Украінскія эксперты вызналі факт падробак. Паведамляецца, што падпольныя цэхі зачыненыя, а супраць іх уладальнікаў распачатыя крымінальныя справы.

Беларускае Радыё Рацыя

На здымку: сметанковае масла нібыта гомельскай вытворчасці