Абвешчаны прысуды актывістам, якія пратэставалі каля рэстарана Зайдэса
У судзе Цэнтральнага раёну Менска 20-га ліпеня абвешчаны прысуды актывістам, якіх 19 ліпеня затрымаў АМАП пад менскім рэстаранам «Гранд Кушавель». Ноч да суда яны правялі ў ізалятары часовага ўтрымання на Акрэсціна.
Фота Максіма Вінярскага
Леаніду Кулакову прысудзілі штраф 45 базавых, Маі Навумавай — і Вользе Нікалайчык — 40 базавых велічынь. Вольгу Нікалайчык судзіла суддзя Вікторыя Шабуня, Леаніда Кулакова – суддзя Валер Есьман, Маю Навумаву – суддзя Міхаіл Хома.
Нагадаем, актывісты раздавалі наведнікам буклеты з інфармацыяй пра сітуацыю вакол рэстарана «Поедем, поедим» пад Курапатамі. Абодва рэстараны належаць, у ліку іншых, бізнесоўцу Леаніду Зайдэсу.
У гэтым судзе таксама адбыўся разгляд справы абаронцы Курапатаў Ніны Багінскай. Пратакол быў складзены раней.
Актывістка на суд не прыйшла, справу разглядалі ў яе адсутнасць. Багінскай прысудзілі штраф – 30 базавых.
Беларускае Радыё Рацыя