У пункце пропуску „Лоша” часткова абмяжуюць рух
У міжнародным аўтадарожным пункце пропуску „Лоша” з 21 ліпеня па 19 жніўня часткова абмяжуюць рух.
У гэты перыяд будуць праводзіцца будаўніча-мантажныя работы на палосах руху транспарту. У Дзяржпагранкамітэце просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні замежных паездак праз беларуска-літоўскую мяжу.
Фота з сайта ДПК