Графіці полацкай Спаскай царквы цяпер можна вывучаць па кнізе
У выдавецтве полацкага Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра выйшла кніга І. Залілава «Графіці Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку XII-XVII ст.ст.».
У цэнтры даследавання гафіці, якія з’яўляліся на сценах храма на працягу стагоддзяў, пачынаючы з часу ўзвядзення царквы. У працы над кнігай дапамагалі полацкі краязнаўца Сяргей Глушкоў і выдавец Аляксандр Суднік, а таксама сёстры Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра. Спаса-Праабражэнская царква была пабудаваная дойлідам Іаанам па просьбе і благаславенні прападобнай Еўфрасінні Полацкай у XII стагоддзі.
У кнізе прыведзены фотаздымкі і прарысоўкі кожнага графіці, што дапаможа гісторыкам працаваць з надпісамі, не маючы доступу да арыгіналу.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Васіля Кроквы