Фестываль «З вясковага панадворка» ў Чаромсе
Пачаўся дваццаць трэці фестываль «З вясковага панадворка» ў Чаромсе. На працягу трох дзён фальклорнага фэсту выступаюць гурты з розных краінаў – Вугоршчыны, Даніі, Беларусі ды іншых. Арганізатары як і што год падрыхтавалі адмысловы бясплатны цягнік з Варшавы, які прывёз людзей з розных куткоў Польшчы. Першы дзень завяршыўся супольным юбілейным канцэртам гаспадара імпрэзы «Чэрэмшыны», «Горыны» і Зміцера Вайцюшкевіча.
– Гэта адзін з найлепшых фестываляў у Польшчы. Шмат якіх фестываляў не стала, а фестываль «З вясковага панадворка» існуе. Сюды прыязджаюць вядомыя зоркі з усяго свету. І гэта добры знак.
Сёння другі дзень фестывалю. Арганізатары запрашаюць на майстар-класы спеву, рукадзелля ды танцаў. Зоркамі вячэрніх канцэртаў будуць польскі гурт TREBUNIE TUTKI & URMULI і ZDOB SI ZDUB з Малдовы.
Цалкам матэрыял у далучаным гукавым файле:
Беларускае Радыё Рацыя