У Варшаве адзначылі Дзень паліцыі



У Варшаве прайшоў сямейны пікнік з нагоды Дня паліцыі. Масавае мерапрыемства пачалося забегам, даход з якога будзе накіраваны ў Фонд дапамогі ўдовам і сіротам загінулых паліцэйскіх. У рамках мерапрыемства прайшлі футбольныя матчы сярод жанчын і мужчын ды паказы паліцэйскай тэхнікі і ўзбраення.

Свята паліцыі адзначаецца 24 ліпеня. У гэты дзень у 1919 годзе Сейм Польшчы прыняў Закон аб Дзяржаўнай паліцыі. Фармальна паліцыя існавала да паловы жніўня 1944 года. 7 кастрычніка 1944 года Польскі камітэт нацыянальнага вызвалення стварыў Грамадзянскую міліцыю, якая была ліквідаваная на пачатку красавіка 1990 года, а на яе месца створаная паліцыя.

Актуальна ў польскай паліцыі служыць больш за 100 тысяч паліцэйскіх і грамадзянскіх супрацоўнікаў.

Паводле radyjo.net