БДУ апублікаваў кошт навучання на 2018/2019 навучальны год



Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт апублікаваў кошт навучання на 2018/2019 навучальны год.

У прыватнасці, апублікаваны кошт дзённай формы навучання на 1-3 курсах. Для спецыяльнасцей „міжнароднае права”, „правазнаўства” і „эканамічнае права” ён складзе за год Br3575. Вучоба на эканамічным факультэце будзе каштаваць Br3467, біялагічным – Br3223, факультэце прыкладной матэматыкі і інфарматыкі – Br2964.

Найменшы кошт навучання – на спецыяльнасці „сацыяльная работа” факультэта філасофіі і сацыяльных навук, а таксама рускай і беларускай філалогіі (Br2354) за год. Кошт дзённай формы навучання на 4 курсе па спецыяльнасцях „дызайн” факультэта сацыякультурных камунікацый, „лінгвакраіназнаўства” факультэта міжнародных адносін, „усходняя філалогія” складзе Br3095.

Найменшы кошт навучання на 4 курсе – на спецыяльнасці „сацыяльная работа” факультэта філасофіі і сацыяльных навук, а таксама рускай і беларускай філалогіі – Br1915 за год.

Таксама апублікаваны кошт завочнай формы навучання. На 1-3 курсах механіка-матэматычнага, біялагічнага, геаграфічнага, эканамічнага, філалагічнага, гістарычнага, юрыдычнага, факультэта філасофіі і сацыяльных навук, факультэта сацыякультурных камунікацый, а таксама па спецыяльнасцях „журналістыка (друкаваныя СМІ)” і „журналістыка (аўдыявізуальная)” вучоба пры атрыманні першай вышэйшай адукацыі і паралельным навучанні будзе каштаваць Br1262 за год.

belta.by