ФІФА назвала найлепшых футбалістаў года



ФІФА прадставіла імёны 10 прэтэндэнтаў на званне футбаліста года.

У спіс намінантаў сёлета трапілі: Крышціяну Раналду (Партугалія), Кевін Дэ Бруйнэ (Бельгія), Антуан Грызман (Францыя), Эдэн Азар (Бельгія), Гары Кейн (Англія), Кіліан Мбапэ (Францыя), Ліянэль Месі (Аргенціна), Лука Модрыч (Харватыя), Махамед Салах (Егіпет), Рафаэл Варан (Францыя).

Цырымонія ўручэння ўзнагарод ФІФА адбудзецца 24 верасня ў Лондане.

Паводле fifa.com