У асобных раёнах Беларусі ўвядуць абмежаванні на продаж алкаголю



У Беларусі ў асобных раёнах збіраюцца абмежаваць продаж алкаголю. Як паведаміў прадстаўнік МАРГ, адпаведнае рашэнне ўжо прынята на ўзроўні ўрада, піша Tut.by.

«Гэтае пытанне таксама абмяркоўвалася на ўзроўні ўрада, прынята рашэнне, каб правесці на пэўных тэрыторыях Рэспублікі Беларусь эксперымент — на пэўныя раёны распаўсюдзіць абмежаванне (на продаж алкаголю)», – паведаміў падчас прэс-канферэнцыі Артур Карповіч, першы намеснік Міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Паводле яго слоў, эксперымент правядуць для таго, каб потым вывучыць, як гэта паўплывае на скарачэнне ўзроўню злачыннасці і зніжэнне крымінальнага становішча ў рэгіёне.

«Канкрэтных раёнаў я яшчэ не бачыў, але што схема прынятая да выканання – гэта так», — дадаў Карповіч.

Паводле tut.by