АБ-БА запрашае на майстар-класы Вольгі Емяльянчык



Выходныя з традыцыйнымі беларускімі калядкамі прапануе правесці аб’яднанне АБ-БА. У наступную пятніцу 5 снежня чарговы дыскусійны клуб аб’яднання беларускіх бацькоў у карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову ў Беластоку будзе прымаць фалькларыстку, выкладчыцу і ўдзельніцу гурта архаічнага беларускага спеву „Гуда” Вольгу Емяльянчык. Акрамя таго, 6 і 7 снежня будзе магчымасць навучыцца традыцыйных калядак на адмысловых майстар-класах з Вольгай Емяльянчык, кажа намесніца старшыні аб’яднання Аліна Ваўранюк:

– Гэтая асоба, якая не толькі ведае тое, чым займаецца, але ўмее гэта пераказаць іншым, а гэта, па-мойму, вельмі важна. З майго пункту гледжання нават як настаўніцы. Апрача таго яна не толькі вучыць песняў, але таксама расказвае пра гэтыя песні – пра песні, пра традцыі, пра калядныя абрады. Так што думаю, што будзе вельмі карысным прыпомніць сабе, або даведацца.

Сустрэча дыскусійнага клуба АБ-БА з Вольгай Емяльянчык пройдзе 5 снежня ў Склепе з Культурай, пачатак а 18-й. Майстар-класы беларускага традыцыйнага каляднага спеву пройдуць у суботу і нядзелю. Падрабязней пра майстар-класы можна даведацца на старонцы аб’яднання АБ-БА.

Зміцер Косцін, Беларускае Радыё Рацыя