Гародня: кніга да 165-годдзя пажарнай службы



У гарадзенскім выданні “Юрсапрынт” да 165-годдзя пажарнай службы Рэспублікі Беларусь , якое адзначаюць 25 ліпеня,  выйшла кніга,  што распавядае гісторыю барацьбы з агнём.

Пра кнігу расказвае галоўны рэдактар выдавецтва “Юрсапрынт” Аляксандр Рыжы:

– Наша выдавецтва надрукавала і выдала кароценькую фотахроніку гісторыі пажарнай службы Гарадзеншчыны. Складальніцай якой з’яўляецца Ірына Качан – кіраўніца музея пажарнай службы Гарадзеншчыны. Вельмі прыемны фотаальбом у цвёрдай вокладцы з добрымі фотаздымкамі. Цікавы ў храналагічным парадку. Тут ёсць здымкі імперскага перыяду, міжваеннай Польшчы і савецкага часу.

Кніга выйшла накладам у 100 асобнікаў і ў дзень выхаду палову накладу гарадзенскія пажарныя атрымалі ў якасці падарункаў.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня