Драўляны пелікан XVIII стагоддзя



Гэтаму драўлянаму пелікану, які захоўваецца ў Слонімскім краязнаўчым музеі імя Язэпа Стаброўскага, каля 300 гадоў. Яго ў свой час з дрэва зрабіў невядомы мясцовы сялянскі мастак і падараваў графу Слізьню. Шмат дзесяцігоддзяў гэты ўнікальны мастацкі твор захоўваўся ў палацы Слізьняў у вёсцы Новадзявяткавічы на Слонімшчыне. Даўно няма Слізьняў, а падчас вайны партызаны спалілі і сам палац, але захаваўся гэты драўляны пелікан як напамінак пра тое, якія скарбы захоўваліся ў Новадзявяткавічах і якія нашы каштоўнасці час і людзі знішчылі

На фота: Паляц Слізьняў, дзе захоўваўся драўляны пелікан. Малюнак Напалеона Орды, 1860 г.

Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім