У Бярозе зноў судзяць Тамару Шчапёткіну



У судзе Бярозаўскага раёна прайшло першае пасяджэнне па адміністрацыйнай справе журналіста-фрылансера Тамары Шчапёткінай.

Яно пачалося з таго, што суддзя Алена Нямкова беспадстаўна выдаліла Аляксандра Кабанава з судовага пасяджэння. Пра тое, што пратакол патрабуе дапрацоўкі, даведаліся толькі пасля выступу Шчапёткінай і 45-хвіліннага перапынку, калі пачаў выступаць старэйшы ўчастковы Бярозаўскага РАУС Сяргей Манцэвіч, які складаў пратакол.

На думку праваабаронцы Сержука Русецкага, суддзя не была падрыхтавана, ён лічыць такі падыход да справы непрафесіяналізмам:

Складваецца ўражанне, што пасяджэнне не было падрыхтаванае. Не сёння ж суддзя атрымала дакументы, магла ў дасудовым разглядзе накіраваць пратаколы на дапрацоўку. Столькі людзей было як сведкаў. Яны сядзелі, пакуль ішло пасяджэнне, пасля быў перапынак паўгадзіны, пасля зноў пасяджэнне. І людзям кажуць, што цяпер яны могуць ісці дадому – яны будуць наступным разам. Тая ж загадчыца крамы кажа, што яна больш не пойдзе, тое ж кажуць і пенсіянеры-сведкі. Суддзя Нямкова адмовілася весці справу па-беларуску.

[Not a valid template]

Тамару Шчапёткіну чарговы раз абвінавачваюць за працу на Беларускае Радыё Рацыя без акрэдытацыі. Апошні раз па гэтым артыкуле яе каралі ў лістападзе 2017 года. Яе заява па гэтай справе прынята да разгляду Камітэтам па правах чалавека ААН.

Поўны гук – у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя, Бяроза