Дом Караткевіча ў Воршы выстаўлены на продаж



Дом пісьменніка Уладзіміра Караткевіча ў Воршы выстаўлены на продаж, а ў перспектыве яго могуць новыя гаспадары знесці. Цяпер у доме, дзе захавалася шмат мемарыяльных рэчаў, жывуць кватэранты, якія з павагай ставяцца да спадчыны пісьменніка. 

Вось тут размешчаная адмысловая абвестка: realt.by/vitebsk-region/

Пасля смерці бацькоў і сястры Уладзіміра Караткевіча ў доме жыла яго пляменніца з мужам. Муж пляменнінцы быў родам з-пад Адзесы – яны пазнаёміліся на спартовых спаборніцтвах. Зараз памерлі і пляменніца і яе муж, іх дачка Ірына жыве ва Украіне, дом здаецца і выстаўлены на продаж. 

Дом месціцца ў цэнтры горада на вуліцы імя Уладзіміра Караткевіча, якая ў свой час змяніла шмат назваў, была: і Усевалада Ігнатоўскага, і Варашылава, і Касманаўтаў, а да рэвалюцыі і падчас Другой сусветнай вайны – Піваваранай. 

У гэтым доме Уладзімір Караткевіч напісаў „Дзікае паляванне Караля Стаха”.

У музея Караткевіча няма грошай, каб выкупіць мемарыяльны дом. А між тым у Воршы няма і незалежнай культурніцкай прасторы для правядзення творчых вечароў, дыскусій і выставаў. 

Беларускае Радыё Рацыя