Фестываль казак завітае ў Гайнаўку
На Падляшшы праходзіць III Міжнароды фестываль казак. Пагуляць у казку на розныя спосабы змаглі ўжо жыхары Дубін, Белавежы і Драгічына.
27 ліпеня фестываль завітае ў Гайнаўку. Тут галоўнай тэмай мерапрыемства стануць казкі Усходу, кажа галоўны арганізатар фестывалю, старшыня Фонду “Яны – гэта Мы” Наталля Герасімюк:
– У Гайнаўцы галоўная тэма – гэта казкі Далёкага Усходу, казкі «Тысячы і адной ночы». Думаю, што фестываль разгорнецца настолькі, што будуць удзельнікі і з іншых краёў, бо сёлета гэта і Беларусь, і Францыя, і Польшча. А ў наступных гадах плануем, што фестываль таксама наведае Беларусь.
ІІІ Міжнародны фестываль казак пачнецца ўжо а 11-тай гадзіне ў гарадскім парку ў Гайнаўцы.
Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя