У менскім метро з’явіўся бясплатны Wi-Fi
У вестыбюлі станцыі метро «Купалаўская» запрацавала кропка доступу Wi-Fi, устаноўленая кампаніяй «Дзелавая сетка». Пакуль яна функцыянуе ў тэставым рэжыме.
Паведамляецца, што ў найбліжэйшай будучыні пакрыццё Wi-Fi будзе забяспечана на дзвюх станцыях – «Купалаўскай» і «Кастрычніцкай», іх вестыбюлях і пераходзе.
Як распавялі TUT.BY ў кампаніі, пакуль гэта «часткова тэставы запуск». Зараз ідзе настройка абсталявання, канчатковы запуск запланаваны на верасень. Пры паспяховай рэалізацыі пілотнага праекта плануецца забяспечыць публічным Wi-Fi ўсе станцыі менскага метро.
Фота: twitter.com/MinskMetroNet