Стаўкі акцызаў на паліва ў 2019 годзе знізяцца на 25%



З 2019 года стаўкі акцызаў на паліва ў Беларусі могуць знізіцца на 25% — гэта прадугледжваюць папраўкі ў Падатковы кодэкс.

Згодна з праектам новай рэдакцыі кодэкса, стаўка акцызаў на аўтамабільны бензін, які не адпавядае класу 5, будзе ўстаноўленая ў 435,08 рубля за тону (цяпер — 580,1 рубля), на бензін класа 5 — 252,59 рубля за тону (цяпер — 336,8 рубля).

На дызельнае паліва, якое не адпавядае класу 5, плануецца ўсталяваць акцыз у 187,05 рубля за тону (цяпер — 249,4 рубля), на дызпаліва класа 5 — 138,3 рубля (цяпер — 184,4 рубля).

Такім чынам, з наступнага года акцызы на паліва плануецца знізіць прыкладна на чвэрць.

Міністэрства фінансаў дапускае ў будучыні поўную адмову ад практыкі збірання акцызаў на аўтамабільнае паліва.