Пасля паўгадавога перапынку выйшаў першы нумар “Сzasopisu”



З-за фінансавых праблемаў на Беласточчыне паўгода не выходзіў часопіс на беларускай і польскай мовах “Czasopis”. І вось нарэшце з’явіўся першы нумар (ліпень-верасень) за гэты год. Часопіс найперш змяніўся ў графічным афармленні. На вокладцы выдання напісана па-беларуску, што гэта беларускі грамадска-культурны штомесячнік.

У прадмове да часопіса яго галоўны рэдактар Юрка Хмялеўскі напісаў, што ён будзе па-ранейшаму адлюстроўваць пытанні сучаснасці, гісторыі, літаратуры і мастацтва, а таксама месца чалавека ў свеце. Часопіс будзе выходзіць па-беларуску і па-польску, а таксама на “карэнных мовах беларусаў Падляшша – па-просту і по-пудляську”.

Адначасова з папяровым выданнем “Сzasopisu” будзе створаны і партал выдання, дзе весткі і артыкулы будуць з’яўляцца мінімум два-тры разы з месяц.

Беларускае Радыё Рацыя