Юрась Беленькі: Мемарыял у Курапатах ужо створаны



Конкурс на стварэнне мемарыялу ў Курапатах, месцы забойства і пахаванняў ахвяраў сталінскіх рэпрэсій, выклікае ў часткі беларускага  грамадства занепакоенасць. Так, намеснік старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрась Беленькі падкрэслівае, што народны мемарыял у Курапатах ужо створаны.

„Ён вельмі адпавядае месцу трагеды. У ім захоўваецца праўда пра тое, што тут адбывалася ў 30-я гады мінулага стагоддзя. Гэта і ямы, дзе знаходзяцца пахаванні, гэта рэльеф мясцовасці. А ўсталяваныя крыжы дапаўняюць сакральны вобраз Курапатаў”, – сказаў Юрась Беленькі:

– Прынамсі крыжы ўсталяваныя ў свой час з добраславення Мітрапаліта Філарэта і Кандрусевіча. Ніякае ўмяшальніцтва ў народны мемарыял недапушчальнае, гаворка можа весціся толькі пра тое, каб зрабіць агароджу вакол мемарыяла, аднавіць ахоўныя зоны ў адпаведнасці з тымі, у свой час прынятымі рашэннямі. Мусіць быць дэмантаваны гэты рэстаран “Поедем, поедим”.   

„Там мусіць быць і музей, і сімвалічная сцяна, на якой будуць указаныя прозвішчы забітых падчас рэпрэсій людзей. А ў самім мемарыяле, на касцях, будаваць нешта – гэта абсалютна недапушчальная рэч”, – лічыць Юрась Беленькі. 

Беларускае Рарыё Рацыя, Менск