На 31 ліпеня зноў абвешчана штормавае папярэджанне



Чарговае штормавае папярэджанне выпусціў Белгідрамет.

31 ліпеня ў дзённыя гадзіны па паўднёвым захадзе краіны максімальная тэмпература паветра дасягне 30°С.

Штормавыя папярэджанні аб небяспечных з’явах надвор’я (аранжавы ровень небяспекі) сіноптыкі выпускаюць штодня з 12 ліпеня. Такім чынам, цяперашняе папярэджанне стала 20-м за апошнія 20 дзён.

З 12 па 28 ліпеня небяспеку ўяўлялі моцныя дажджы, навальніцы, град і парывісты вецер, з 28 па 31 ліпеня — тэмпература паветра плюс 30 градусаў і вышэй (28 ліпеня дзейнічалі папярэджанні як пра навальніцы, так і пра спякоту).  БелаПАН