Справа 1968 г. Чэхаславакія. “Сацыялізм з чалавечым тварам”



Хрушчоўская “адліга” спарадзіла багата спадзяванняў на лепшае, прытым не толькі ў СССР. Нацыянальныя эліты краін “сацыялістычнага лагера” шчыра верылі, што часы маскоўскага дыктату прамінулі, і што цяпер будучыню сваіх краін можна будаваць без крамлёўскіх інструкцый.  

Больш за ўсё такіх такіх летуценнікаў было сярод палітычных элітаў Чэхаславакіі. Аляксандр Дубчык, які прыйшоў ў ЧССР да ўлады напачатку 1968 года, распачаў ліберальныя рэформы.

За  рэформамі тымі пільна назіралі ў КГБ і рабілі з пабачанага адпаведныя высновы…

* * *

 

Чэхаславацкія падзеі адсочваліся Камітэтам Дзяржаўнай Бяспекі па самых розных каналах: Першае Глаўнае Упраўленне (знешняя выведка), апрацоўка адкрытых крыніц інфармацыі, агентура сярод грамадзянаў ЧССР, праслухоўванне тэлефонаў і памяшканняў, у тым ліку – і ў той жа Празе. Лісты, якія ішлі з Чэхаславакіі ў Савецкі Саюз, кантраляваліся Дзяржбяспекай татальна: на чэкісцкім жаргоне гэта называлася “мерапрыемствы ПК” (перлюстрацыі карэспандэнцыі).

Лістоў з ЧССР было багата: сем’і чэхаславацкіх дыпламатаў, сябры і знаёмыя чэхаславацкіх студэнтаў у савецкіх ВНУ,  “сябры па перапісцы” з папулярных тады “Клубаў інтэрнальнай дружбы”…

 

КОМИТЕТ ГОСУДАРСТВЕННОЙ БЕЗОПАСНОСТИ

 

9 апреля 1968 г.

СЕКРЕТНО

 

СПЕЦИАЛЬНОЕ СООБЩЕНИЕ

 

В органы КГБ (…) поступают данные о том, как граждане ЧССР, переписывающиеся с советскими гражданами, описывают и комментируют происходящие в Чехословакии события:

 

Куликова Л. из г. Братислава своей знакомой (…) писала:

“…Сейчас у нас в политической жизни произошли большие изменения. Не знаю, что вам известно из советских газет, но могу сказать, что это настоящая революция без боев с оружием, но зато словесных боев хоть отбавляй.

В газетах нет никакой цензуры, заметки и критика задевают всех, вплоть до президента. Критикуют и словесно бьют всех политических деятелей…

(…)

Жизнь очень интересная, только удержится ли эта действительная, настоящая демократия?”

 

Неизвестная отправительница сообщила своему киевскому другу:

“…Понимаешь, что теперь у нас происходит. Это не шутка. И это понятно всем. И именно поэтому вдруг все так интересуются политикой, хотя раньше держались подальше от нее…

Лично я всегда ненавидела все эти пустые разговоры, но теперь – это совсем другое дело. Раньше нас не интересовало, кто будет президентом, кто будет членом правительства, а теперь – будь здоров! Готовы драться за своих кандидатов.

…Еще немного потерпим. У нас будто началась новая жизнь…”

 

(…)

В адрес одной из жительниц Донецка ее родственница, проживающая в ЧССР, сообщила:

«…Сейчас у нас происходит политический переворот. Нескольким министрам и президенту республики выразили недоверие. Всюду митинги, иногда до двух часов ночи и более. Уклон на Запад, т. е. на Америку, Англию, Францию, ФРГ, и др., чем к Советскому Союзу. Но это пока не со стороны правительства, а со стороны студентов, интеллигенции и многих рабочих.

Скоро будут перевыборы в городские и областные Советы и в парламент. И мое мнение такое, что Компартия ЧССР проиграет…»

 

Паспрабуем ацаніць гэтыя лісты вачыма супрацоўнікаў КГБ, партыйных функцыянераў і ідэлагаў.

У сацыялістыянай краіне адсутнічае цэнзура. Шэраговы грамадзянін мае права публічна і беспакарана крытыкаваць уладу. Дэпутаты запраста выказваюць недавер ураду і самому прэзыдэнту. На выбарах можна абіраць сярод мноства кандыдатаў. Кожны грамадзянін мае права адкрыта агітаваць за ці супраць свайго абранца. І ўсё гэта – на фоне сімпатый да гніласнага Захаду!

Што гэта, як не махровыя антысавецкія праявы, шчодра аплачаныя амерыканскімі імперыялістамі?!

Далей – болей:

 

ИЗ СПЕЦИАЛЬНОГО СООБЩЕНИЯ КГБ СССР:

 

Проживающий в г. Прага Хара Юрий писал ученице 9 класса одной из средних школ:

“То, что здесь сейчас происходит, это революция. Большая, великая революция… Но есть одна опасность. Она заключается в том, что ваши и германские войска уничтожат в крови нашу революцию…

Не могу понять, как это возможно, что у вас студенты ничего не сделали. У нас нашу революцию начали писатели, а мы, студенты и интеллигенция, несли дальше факел, а потом все рабочие. И что? Президента нет. Демократия и свобода есть.

Если ваши войска придут в Чехословакию, много студентов, и я первый, будут воевать в партизанских отрядах против всех, кто хотел бы уничтожить нашу свободу.

И я бы хотел, чтобы ты об этом говорила очень долго и всем студентам. Наша свобода и демократия намного старше вашей и мы не хотим никаких учителей…»

 

Аляксандр Дубчык, тагачасны лідэр Чэхаславакіі, быў упэўнены, што пасля ўсіх рэформаў у дзяржаве будзе збудаваны “сацыялізм з чалавечым тварам”. У Савецкім Саюзе палічылі, што гэта чалавечы твар варта неадкладна адпрасаваць танкавымі тракамі.

Далейшыя падзеі вядомыя ўсім. У ноч з 20 на 21 жніўня 1968 года савецкія ўзброеныя сілы пры падтрымцы узброеных сілаў ГДР, Польшчы, Венгрыі і Балгарыі ўвайшлі ў Чэхаславакію. Савецкія акупанты занялі стратэгічна важныя аб’екты, а Дубчыка і яго найбліжэйшых паплечнікаў арыштавалі.

На месца рэфарматара Дубчыка ў Крамлі паставілі Густава Гусака – адданага ленінца і фанатычнага прыхільніка Савецкага Саюза. А Савецкая Армія  засталася ў ЧССР ажно да 1991 года…

 

* * *

З наступнай перадачы вы дазнаецеся пра выкраданне чэкістамі польскага дыпламата Ежы Матусінскага.  

Уладзіслаў Ахроменка, Беларускае Радыё Рацыя, архіў Службы Бяспекі Украіны

 Радыё Рацыя выказвае падзяку Цэнтральнаму Галіноваму Архіву СБ Украіны, г. Кіеў, за прадстаўленыя матэрыялы, архіўную справу Фонд 16, адзінка захавання 971

Дакументальнае фота “Прага, жнівень 1968 г.” скарыстанае ў якасці ілюстрацыі