У Беларусі павышаны бюджэт пражытачнага мінімуму
У Беларусі павышаны бюджэт пражытачнага мінімуму (БПМ) — з 1 жніўня ён складае 213,67 рубля. Гэта прадугледжана пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны № 61 ад 19 ліпеня.
Для працаздольнага насельніцтва БПМ устаноўлены ў 236,98 рубля, для пенсіянераў — 162,58 рубля, для студэнтаў — 206,89 рубля, для дзяцей да трох гадоў — 135,93 рубля, ад трох да шасці гадоў — 188,95 рубля, ад шасці да васямнаццаці гадоў — 231,32 рубля.
Бюджэт пражытачнага мінімуму пераглядаюць раз на квартал. Новы БПМ будзе дзейнічаць да 31 кастрычніка 2018 года. Ад БПМ залежыць памер працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбавак да іх. БелаПАН