Абласное свята беларускай паэзіі на Дзятлаўшчыне



У суботу, 4 жніўня, у вёсцы Зачэпічы Дзятлаўскага раёна адбудзецца другое Гарадзенскае абласное свята беларускай паэзіі.

Арганізатарамі мерапрыемства з’яўляюцца Гарадзенскае аддзяленне Саюза беларускіх пісьменнікаў, Таварыства беларускай мовы і Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей. Мерапрыемства ўзгоднена і дазволена Дзятлаўскім райвыканкамам.

Свята пачнецца ў Дзятлаве ў 11.30 адкрыццём мемарыяльнай дошкі стваральніку Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Міхасю Петрыкевічу. Потым удзельнікі мерапрыемства пераедуць у вёску Зачэпічы, дзе каля мемарыяльнага знака тром заходнебеларускім паэтам Петрусю Граніту, Гарасіму Праменю, Васілю Струменю адбудзецца выступленне паэтаў і бардаў. 

Запрашаем усіх на свята беларускай паэзіі.

Беларускае Радыё Рацыя