У Беларусі выраслі дзіцячыя дапамогі
1 жніўня ў Беларусі ў сувязі з павелічэннем памераў бюджэту пражытачнага мінімуму (БМП) выраслі дзіцячыя дапамогі.
Так, па 31 кастрычніка гэтага года памер аднаразовай дапамогі ў сувязі з нараджэннем дзіцяці вырас на 70,9 рубля і складае 2 тысячы 136 рублёў 70 капеек (10 БПМ). Аднаразовая дапамога пры нараджэнні другога і наступных дзяцей (14 БПМ) вырасла на 99,26 рубля і складае 2 тысячы 991 рубель 38 капеек.
Жанчыны, якія сталі на ўлік у медустанову да 12-тыднёвага тэрміну цяжарнасці, са жніўня па кастрычнік атрымаюць аднаразовую дапамогу ў памеры 100% БПМ, або 213,67 рубля. Раней гэтая сума была 206,58 рубля.
Штомесячная дапамога сем’ям на дзяцей ад 3 да 18 гадоў у перыяд выхавання дзіцяці да 3 гадоў вырасла на 3,55 рубля і складае 106 рублёў 84 капейкі.
На дзяцей, якім больш за 3 гады, з асобных катэгорый сем’яў (штомесячная): на дзяцей (акрамя дзіцяці-інваліда) таксама вырасла на 3,55 рубля да 106,84 рубля; на дзіця-інваліда — на 4,96 рубля да 149,57 рубля.
На дзіця да 18 гадоў, інфікаванае ВІЧ, (штомесячная) — на 4,96 рубля да 149,57 рубля.
Штомесячныя дапамогі па доглядзе дзіцяці-інваліда да 18 гадоў складаюць: з I і II ступенню страты здароўя, з III і IV ступенню страты здароўя да спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 213,67 рубля (плюс 7,09 рубля); з III і IV ступенню страты здароўя пасля спаўнення дзіцяці 3 гадоў — 256,40 рубля (плюс 8,5 рубля).
Памеры дапамогі па доглядзе за дзіцяці да 3 гадоў прывязаныя да сярэднямесячнай заработнай платы па краіне. Пераразлік памераў дапамог робіцца па меры павелічэння сярэднямесячнай заработнай платы два разы на год — з 1 лютага і 1 жніўня.
З 1 жніўня штомесячная дапамога складае: на першае дзіця — 329 рублёў 4 капейкі (раней — 312 рублёў 3 капейкі); на другое і наступных дзяцей — 376 рублёў 4 капейкі (356 рублёў 60 капеек); на дзіця-інваліда — 423 рубля 5 капеек (401 рубель 18 капеек).
Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў цэнах чэрвеня 2018 года складае 213,67 рубля; сярэднямесячная заработная плата работнікаў у краіне за другі квартал 2018 года склалася на ўзроўні 940,10 рубля.